21 лістапада (ноября) адбудзецца ўрок пазакласнага чытання па тэме "Творы пра Радзіму".
Да ўрока неабходна:
1) самастойна чытаць творы па тэме пазакласнага чытання;
2)стварыць самаробную кніжку-малышку невялікага памеру з 4-6 лістоў па тэме пазакласнага чытання;
На вокладцы ўказаць тэму пазакласнага чытання + аўтара кніжкі (імя вучня).
На 2-4 старонках размясціць 2 цікавых невялікіх верша на беларускай мове па тэме ўрока (лепш надрукаваць шрыфтам не менш 14), з указаннем назвы і аўтара, прыгожа аформіць старонкі адпаведнымі малюнкамі (можна выкарыстоўваць гатовыя малюнкі, маляваць самім або ўклейваць надрукаваныя малюнкі, а потым расфарбоўваць).
На апошняй старонцы размясціць 2 - 4 прыказкі пра родны край. Умець іх тлумачыць.
2) вывучыць на памяць адзін з прапанаваных ТУТ вершаў і падрыхтавацца да конкурса чытачоў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий