11 сакавіка (марта) адбудзецца пазакласнае чытанне па тэме
"Добрыя і дрэнныя ўчынкі".
"Добрыя і дрэнныя ўчынкі".
Да ўрока неабходна:
1) чытаць прапанаваныя творы па дадзенай тэме (як мага больш!!!) і рабіць запісы у дзённік чытача;Л. Арабей. «Зернетка i вецер».
Г. Аўласенка. «Сказ пра Мураша-лайдака»
Р. Бензярук. «Клекатунчык», «Заяц, Вожык і Ручай»
Я. Бяганская. «Сябры».
Н. Галіноўская. «Ветлівы свавольнік», «Няўважлівыя лісяняты»,«Выратаваў».
В. Гурыновіч. «Добрыя суседзі».
М. Даніленка. «Заяц Доўгае Вуха», «Салодкая цыбуля».
А. Дзеружынскі. «Памочніца».
А. Жук. «Хто вінаваты?».
Р. Ігнаценка. «Наш мосцік».
У. Карызна. «Чыстая градка».
Л. Качанка. «Яблычак».
Клаўдзія Каліна. «Хлопчык Пакідайчык».
М. Лук. «Выпадак з марожаным».
І. Муравейка. «Ціма», «Тры лыжкі».
Т. Мушынская. «Самы смачны яблык».
У. Немізанскі. «Два Васі».
С. Панізнік. «Чарадзейныя словы».
М. Пазнякоў. «Хлеб».
Я. Пархута. «Кропелька».
П. Прануза. «Добры дзень», «На градцы».
В. Ткачоў. «Гузак».
2) прыняць удзел у інсцэніроўцы аднаго з прапанаваных твораў.
Каб размеркаваць ролі, можна дамаўляцца. Пажадана парэпетыраваць за нейкі час перад урокам. Прадумаць касцюмы і рэквізіт. Неабходна запісацца ў ТАБЛІЦУ.
3) запісаць у дзённік чытача 2-3 прыказкі, якія падыходзяць да тэмы пазакласнага чытання і прачытанных твораў. Ведаць свае прыказкі на памяць, умець іх тлумачыць і прыводзіць у прыклад творы, якія прачыталі, сцісла пераказваць іх (называць асноўныя падзеі і галоўную думку).
Комментариев нет:
Отправить комментарий