Паважаныя дзеці і бацькі!
Да Дня роднай мовы ў кожнага ёсць магчымасць праявіць сваю творчасць, праверыць веды і атрымаць адзнаку па прадмеце. Для гэтага неабходна скласці КРЫЖАВАНКУ (кроссворд) на беларускай мове.
У якасці заданняў можна выкарыстоўваць дзіцячыя загадкі (надвор'е, агародніна, адзенне і г.д.), прыказкі (з прапушчаным словам), фразеалагізмы, прозвішчы пісьменнікаў (творы якіх мы вывучалі), назвы беларускіх гарадоў (пазнаць па гербе), імёны славутых гістарычных асоб Беларусі, лексічнае значэнне слова з тлумачальнага слоўніка (пазнай слова па яго значэнні) або падбор сінонімаў/антонімаў, розныя малюнкі (падпішы па-беларуску) і г.д.
Пры неабходнасці можна звярнуцца да сэрвісаў, якія дапамогуць згенерыраваць крыжаванку анлайн па ўведзеных словах ( прыклады такіх сэрвісаў ТУТ ці ТУТ).
Крыжаванку неабходна прынесці на лісце фармата не менш за А4 у дзвюх экзэмплярах: на адным пустая крыжаванка і заданні да яе (з адваротнага боку), а на другім - запоўненая крыжаванка (з адказамі).Крыжаванкі патрэбны нам да панядзелка 21 лютага. На інфармацыйнай гадзіне будзе арганізавана праца па іх разгадванні.
Комментариев нет:
Отправить комментарий