Да Дня роднай мовы нашы вучні падрыхтаваліся сур'ёзна. Кожны меў магчымасць паказаць свае веды пры выкананні заданняў на станцыях: "Падарожжа па родным краі", "Вясёлыя фразеалагізмы", "Гуляем у перакладчыкаў", "Спяваем па-беларуску", "Займальная крыжаванка".
З хатнім заданнем - складаннем крыжаванак - дзеці і іх бацькі справіліся на "выдатна". Усім класам мы з энтузіазмам разгадвалі цікавыя крыжаванкі на беларускай мове. Разам вучні змаглі скласці выказванне вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча "Хто забыў сваіх продкаў - сябе згубіў, хто забыў сваю мову - усё згубіў.". Дзеці прыйшлі да высновы - трэба ведаць і любіць сваю мову!
Комментариев нет:
Отправить комментарий