понедельник, 18 февраля 2019 г.

Дзень роднай мовы

Паважаныя бацькі!
У 1999 годзе ЮНЕСКА заснавала Міжнародны дзень роднай мовы. Яго асноўная мэта — падтрымліваць у свеце моўную разнастайнасць і прадухіляць выміранне моў, якім гэта пагражае ўжо сёння. Святкаваць яго ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, пачалі з 2000 года. Свята адзначаецца штогод 21 лютага.
У гімназіі ў гэты дзень таксама запланаваны разнастайныя цікавыя мерапрыемствы. Так, пройдзе акцыя "Гавары са мной па-беларуску", у рамках якой на працягу ўсяго дня на ўроках і перапынках будзе аддавацца перавага беларускай гаворцы. 

Запрашаем вучняў нашага класа і іх бацькоў далучыцца да гэтага свята і прыняць удзел у кніжнай выставе "Слова роднай зямлі", якая адбудзецца ў гэты дзень у нашым класе. Для выставы кожнаму вучню неабходна прынесці дзіцячую кнігу або часопіс на беларускай мове (пажадана з дамашняй бібліятэкі), прачытаць свой любімы вершык або загадку, расказаць аднакласнікам пра тое, як гэта кніга трапіла да вас, чым зацікавіла, назваць сваё любімае беларускае слова і г.д.

Комментариев нет:

Отправить комментарий