среда, 16 октября 2019 г.

Пазакласнае чытанне

Паважаныя бацькі! Дарагія дзеці!
Акрамя ўрокаў літаратурнага чытання  у нас будуць праходзіць  урокі  пазакласнага чытання. Да ix вы будзеце рыхтаваць творы самастойна (не з падручніка). Тэма нашага першага пазакласнага чытання, якое адбудзецца 
23 кастрычніка, «Восеньскія гісторыі». 
Да ўрока неабходна:
1) чытаць творы пра восень і восеньскія з'явы, рабіць неабходныя запісы (назва, аўтар) у Дзённіку чытача. Гэта можа быць той жа сшытак, што дзеці пачалі весці летам, толькі выдзеліць асобныя старонкі для твораў на беларускай мове;
2) вывучыць на памяць 1 верш пра восень на беларускай мове (не менш за 8 радкоў);
3) знайсці прыказку пра восень на беларускай мове, умець яе тлумачыць;
4) стварыць 2 слайды агульнай прэзентацыі ТУТ: на адным размясціць тэкст верша, які вывучыце на памяць, а на другім прыказку пра восень на беларускай мове.
Звяртаю вашу ўвагу на цудоўны беларускамоўны часопіс  для дзяцей "Вясёлка", на старонках якога вы лёгка можаце знайсці невялікія і зразумелыя дзецям творы, каб падрыхтавацца да ўрокаў пазакласнага чытання. "Вясёлку" можна выпісаць - у такім разе ў вас будзе асабістая бібліятэка твораў на розную тэматыку, а можна звярнуцца на афіцыйны сайт часопіса (спасылка вынесена ў левую частку блога).

Комментариев нет:

Отправить комментарий