понедельник, 21 февраля 2022 г.

Дзень роднай мовы

Да Дня роднай мовы нашы вучні падрыхтаваліся сур'ёзна. Кожны меў магчымасць паказаць свае веды пры выкананні заданняў на станцыях: "Падарожжа па родным краі", "Вясёлыя фразеалагізмы", "Гуляем у перакладчыкаў", "Спяваем па-беларуску", "Займальная крыжаванка"

З хатнім заданнем - складаннем крыжаванак - дзеці і іх бацькі справіліся на "выдатна". Усім класам мы з энтузіазмам разгадвалі цікавыя крыжаванкі на беларускай мове. Разам вучні змаглі скласці выказванне вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча "Хто забыў сваіх продкаў - сябе згубіў, хто забыў сваю мову - усё згубіў.". Дзеці прыйшлі да высновы - трэба ведаць і любіць сваю мову!
Класны кіраўнік выказвае падзяку Войтка В. І. і Дзебесь В. У. за ўдзел у акцыі па напісанні дыктанта на беларускай мове "Музей паэта". Удзельнікі гэтага мерапрыемства мелі магчымасць не толькі ўдасканаліць веданне роднай мовы, але і даведацца пра гісторыю ўзнікнення музея Янкі Купалы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий